Кіраўнік НАУ Павел Латушка: Мы фактычна маем фашысцкі рэжым у Беларусі


У інтэрв’ю «Студыі «Белсат» Павел Латушка пракаментаваў вынікі акцыі 9 траўня і новы дэкрэт Лукашэнкі.

Нагадаем, 9 траўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Дэкрэт прадугледжвае, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, здзяйснення акту тэрарызму, вонкавай агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савету Бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм’ер-міністр.

Абноўлена
Лукашэнка падпісаў дэкрэт на выпадак сваёй смерці
2021.05.09 09:56

– Людзі ўжо называюць яго дэкрэтам аб капітуляцыі. Менавіта 9 траўня ён падпісаў, – сказаў Павел Латушка. – Узнікае пытанне пра тое, навошта патрэбная Канстытуцыя. Усе законы ў Беларусі пішуцца пад канкрэтную асобу, пад канкрэтнага чалавека. У нармальнай краіне няма прывязкі менавіта да канкрэтнай асобы. Тут ён фактычна стварае новы нарматыўны акт, які абсалютна супярэчыць Канстытуцыі. Каб што? Каб забяспечыць, што будзе адбывацца пасля ягонай смерці, для сваіх прыхільнікаў. З таго свету ён хоча кантраляваць, што будзе адбывацца ў Беларусі. Але краіна – гэта не ягоная ўласнасць. Усё сведчыць пра тое, як моцна Лукашэнка хоча трымацца за ўладу. Хаця гэта ўжо менавіта пасінелыя рукі, і яны не так моцна трымаюць Беларусь. Мы фактычна маем фашысткі рэжым у Беларусі.

– Вы заклікалі да народнага мерапрыемства ў Беларусі 9 траўня. Але мы не бачылі масавасці. Акцыі праваліліся?

– Не, я так не лічу. Беларусы паказалі актыўнасць, мы бачылі, колькі сімволікі было вывешана ў розных гарадах, мы бачылі салюты як увечары 8-га, так і ў 23.34 9 траўня. Так, можа, не сабраўся марш. Але мы разумеем, што людзі сдэматываваныя ў сувязі з тымі вялікімі пагрозамі, якія нясе за сабой удзел у маршы, а з другога боку я б хацеў звярнуцца да ўсіх палітычных сілаў, да тэлеграм-каналаў падтрымліваць падобныя падзеі. Бо калі мы кажам пра інструменты ціску на ўладу, адзін з галоўных – менавіта наш унутраны пратэст. Без вуліцы сістэмны ціск не прывядзе да вынікаў. Вуліца павінна быць, трэба шукаць новыя формы.

Hавiны
Павел Латушка анансаваў новую акцыю пратэсту
2021.05.03 12:36

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў