ЕЗ прадставіў Святлане Ціханоўскай працоўны праект плана дапамогі Беларусі


Святлана Ціханоўская зладзіла онлайн-сустрэчу з Мацеем Папоўскі, гендырэктарам дэпартаменту палітыкі добрасуседства і перамоваў па пашырэнню Еўракамісіі. Прадстаўнік ЕЗ прадставіў экс-кандыдату на прэзідэнцтва праект Усеабдымнага плана дапамогі ЕЗ для Беларусі, паведамляе прэсавая служба Святланы Ціханоўскай.

Генеральны дырэктар дэпартаменту палітыкі добрасуседства і перамоваў па пашырэнню Еўракамісіі Мацей Папоўскі падчас онлайн-сустрэчы з Святланай Ціханоўскай прадставіў праект Усеабдымнага плану дапамогі ЕЗ для Беларусі. Дакумент прадугледжвае фінансавую макрадапамогу для эканомікі нашай краіны і падтрыманне палітычных і эканамічных рэформаў у тым ліку з удзелам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў.

Святлана Ціханоўская.
Фота: tsikhanouskaya.org

Абавязковай умовай плану з’яўляецца тое, што дапамога паступіць дэмакратычнай Беларусі – а не рэжыму – у пераходны перыяд і пасля правядзення новых свабодных выбараў.

Святлана Ціханоўская падзякавала ЕЗ за распрацаванне дакументу і заклікала як мага хутчэй завяршыць працу над ім і агучыць меркаваны абʼём фінансавага падтрымання. Палітык таксама адзначыла, што важна, каб беларусы, супраць якіх змагаецца Лукашэнка, як мага хутчэй даведаліся пра практычныя крокі Еўрапейскага Звязу ў той момант, калі дэмакратычныя змены ў Беларусі наступяць.

Раней план дапамогі з боку ЕЗ падтрымалі Каардынацыйная Рада, Народнае Антыкрызіснае ўпраўленне і Вераніка Цапкала.

План дапамогі Беларусі зацвердзілі на саміце Еўрапейскай рады ў кастрычніку летась. Паводле дакументу, ЕЗ створыць стабілізацыйны фонд у памеры не менш за 1 млрд еўраў, таксама прадугледжваецца падтрыманне малых і сярэдніх прадпрыемстваў, адкрыццё адзінага рынку ЕЗ для прадпрымальнікаў з Беларусі і спрашчэнне візавага рэжыму.

«Больш аптымістычным акцэнтам сталі словы камісара ЕЗ па пытаннях пашырэння Олівер Вархелі. А менавіта, Еўрапейская камісія, хутчэй за ўсё, прадставіць эканамічны план дэмакратычнай Беларусі. Гэта ініцыятыва прэм’ер-міністраў Вышаградскай групы», – цытуе словы кіраўніка польскай дыпламатыі Збігнева Рау ПАП.

Акрамя таго ў панядзелак у Бруселі заявілі, што рыхтуецца новы пакет санкцыяў супраць чыноўнікаў Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі супраць палякаў.

Hавiны
«Не ўсе вынеслі гэты ўрок». Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Перамогі
2021.05.09 11:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў