«Наша Ніва»: Сілавікі ўзяліся за ваенізаваную ахову Беларускай чыгункі


З мінулага тыдня ў філіялах Беларускай чыгункі па ўсёй краіне адбываюцца звальненні і арышты, паведамляе «Наша Ніва».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Гэтак, напрыклад, у Баранавічах пазбавілі працы начальніка атраду разам з намеснікам. А ў атрадах на Магілёўшчыне і Гомельшчыне сярод работнікаў ваенізаванай аховы прайшлі затрыманні, былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы.

Працаўнікі выказваюць здагадкі, што прыйшла іхная чарга, а арышты і звальненні адбываюцца паводле спісаў з КДБ.

Ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі – структура, у якой працуюць людзі, якія пры патрэбе ахоўваюць грузы на чыгунцы (падчас перавозу, на станцыях і мастах). Яны маюць зброю і адпаведныя навыкі. Работнікі гэтай структуры, імаверна, былі задзеяныя ў тым ліку падчас перакідвання з Расеі ў Беларусь вайсковай тэхнікі і жывой сілы, якую расейскія войскі выкарыстоўвалі для атакі на Украіну.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў