Мінздароўя: за ўвесь час пандэміі ў Беларусі памерлі 2 344 пацыента з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 2 344 смерці пацыентаў з COVID-19. Але некаторыя экспертызы ставяць пад сумнеў сапраўднасць афіцыйных дадзеных.

Паводле Мінздароўя, ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі 334 863 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Цягам апошніх содняў інфікаваных зрабілася больш яшчэ на 1433 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2 344 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у ведамстве.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 2 344 смерці. Такім чынам, колькасць памерлых ад каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 10 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі акрыялі 325 108 пацыентаў.

Некаторыя эксперты раней неаднаразова заяўлялі, што афіцыйнай статыстыцы Мінздароўя наконт каронавіруса ёсць падставы не давяраць. Напрыклад, паводле дадзеных ААН, у красавіку-чэрвені 2020 года ў Беларусі анамальна вырасла смяротнасць: было зафіксавана на 5,6 тысяч смерцяў больш, чым за год да таго. Менавіта на гэтыя месяцы прыйшоўся пік першай хвалі эпідэміі каронавіруса. Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя па стане на 1 ліпеня 2020 года прызнала толькі 398 смерцяў ад каронавіруса.

Hавiны
20 тыс. памерлых і 640 тыс. захворванняў. Эксперты агучылі статыстыку аб COVID, якую маглі схаваць улады
2021.02.17 18:17

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў