Беларускія ўлады дазволяць ствараць партыі толькі тым, хто пастаянна жыве ў краіне


кіраўнік Мінюста Алег Сліжэўскі.
Фота: wikipedia

Новы праект закона рыхтуецца ў Беларусі. Пра гэта распавёў кіраўнік Мінюста Алег Сліжэўскі пасля нарады ў Лукашэнкі па палітычных партыях, паведамляе АНТ.

«Праектам закона прадугледжана, што заснавальнікамі палітычнай партыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Магчыма, такая ж норма будзе дзейнічаць у дачыненні да іх не толькі заснавальнікаў, але і членаў партыі», – распавёў чыноўнік.

Па яго словах, такі падыход ён лічыць агульнасусветным падыход. Так, на яго думку, палітычная партыя, якая ўплывае на фармаванне органаў улады ўнутры краіны, не можа атрымліваць фінансаванне з-за мяжы і іншым чынам быць схільная ўплыву з-за мяжы.

Таксама ўлады абмяркоўваюць і нагоды для выключэння партыі з палітычнага працэсу. Падставай для гэтага можа стаць няўдзел палітычнай партыі ў вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на працягу двух выбарчых кампаній запар. Гэта прывядзе да ліквідацыі партыі.

Тыя, хто распрацоўвае закон, маюць намер абавязаць партыі даваць справаздачу перад сваімі членамі аб выдатках і вызначыць перыядычнасць унутрыпартыйных выбараў.

Аляксандр Лукашэнка на мінулым 9 красавіка сходзе заявіў, што ў краіне не павінна быць штучна створаных праўладных партый. Усё павінна ісці эвалюцыйным шляхам, так як у беларускага таварыства «няма вопыту існавання ва ўмовах шматпартыйнасці».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў