СК хоча абвесціць блогера Антона Матольку ў міждзяржаўны вышук


Упраўленне следчага камітэту ў горадзе Менску паведаміла пра распачатыя крымінальныя справы ў дачыненні блогера Антона Матолькі. Акрамя гэтага, следства вядзе работу дзеля прызнання ягонага інтэрнэт-рэсурсу на тэрыторыі Беларусі экстрэмісцкім.

Блогер Антон Матолька вядзе ўласны тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», у якога больш за 130 тысяч падпісантаў.

Антон Матолька.
Фота: Facebook Антон Мотолько

Падчас расследавання ў супрацы з ГУБАЗіКам у дачыненні блогера распачатыя пяць крымінальных справаў:

  • арт. 293 «Масавыя беспарадкі»;
  • арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»;
  • ч. 3 арт. 130 «Узрушэнне сацыяльнай варожасці паводле прыкметы прафесійнай прыналежнасці»;
  • ч. 1 ст. 361 «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання»;
  • ч. 3 ст. 361 «Дзеянні, скіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь».

Упраўленне Следчага камітэту заявіла, што Антону Матольку ў бліжэйшы час будзе вынесеная пастанова аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага ва ўсіх вышэйпаказаных злачынствах, пасля чаго яго абвесцяць у міждзяржаўны вышук.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў