Вынеслі першы прысуд у «справе Зельцара»: два гады пазбаўлення волі


45-гадовага жыхара Магілёва прызналі вінаватым у публічнай абразе прадстаўніка ўлады пры выкананні ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК) і прысудзілі да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Мужчына нібыта размясціў абразлівыя каментары на адрас застрэленага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ягоных калегаў, паведамляе Генпракуратура РБ.

Прысуд агучыў суд Ленінскага раёну Магілёва. Паведамляецца, што мужчына прызнаў сваю віну ў поўным аб’ёме.

«З улікам пададзеных дзяржаўным абвінаваўцам доказаў суд Ленінскага раёну Магілёва пастанавіў абвінаваўчы прысуд. На падставе арт.369 КК РБ прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам памерам 100 базавых велічыняў», – паведамляе ведамства.

На рашэнне суда ў мужчыны сканфіскавалі мабільны тэлефон, з якога рабіліся каментары.

Прысуд не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Артыкулы
Паўтара месяца забаранялі карыстацца туалетнаю паперай. Як сядзяць затрыманыя ў «справе Зельцара»
2021.11.18 15:29

Згодна з афіцыйнай версіяй, 28 верасня 2021 года супрацоўнік EPAM Андрэй Зельцар застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка пасля таго, як сілавікі ўварваліся да Зельцара ў кватэру. Андрэя забілі, а ягоную жонку ўзялі пад варту, абвінаваціўшы ў суўдзеле ў злачынстве. Пасля страляніны ў Менску сілавікі затрымалі ў розных гарадах краіны людзей, якія пакідалі каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцара і працаўніка КДБ. Праваабаронцы канстатавалі, што ў «справе Зельцара» затрымалі каля 200 асобаў. У дачыненні іх распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). 73 асобы ў гэтай справе прызнаныя палітвязнямі.

Артыкулы
Удаву Зельцара праз тры тыдні ў Навінках вярнулі ў СІЗА
2021.12.03 10:59
Інтэрв’ю
«Андрэй не мог не даць адпор». Размова з сябрам забітага сілавікамі менчука
2021.09.29 15:26

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў