«Гэта была тэрарыстычная вайна». Улады Казахстану агучылі сваю версію падзеяў. Стрым «Белсату»


Журналісты «Белсату» і нашыя калегі з «Вот так ТВ» у жывым эфіры падсумоўваюць вынікі пратэстаў у Казахстане.

У Казахстане зранку 10 студзеня знойдзены целы некалькі высокапастаўленых сілавікоў, а колькасць затрыманых у выніку масавых беспарадкаў узрасла амаль да 8 тысяч чалавек, паведамляе Orda.kz са спасылкай на сітуацыйны цэнтр МУС.

Дзяржаўны сцяг Казахстану прыспушчаны на даху будынку гарадской адміністрацыі ў дзень жалобы па загінулых падчас масавых акцый пратэсту. Алматы, Казахстан, 10 студзеня 2022.
Фота: MARIYA GORDEYEVA / Reuters / Forum

У часе саміту кіраўнікоў краінаў – удзельніц АДКБ прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што Казахстан перажыў маштабны крызіс, самы цяжкі за гісторыю незалежнасці, і назваў падзеі ў Казахстане спробай дзяржаўнага перавароту, а «галоўнай мэтай тэрарыстаў быў захоп улады».

Ад мірных пратэстоўцаў да «тэрарыстаў»

Пратэсты ў Казахстане пачаліся 2 студзеня ў горадзе нафтавікоў Жанаўэзене пасля таго, як улады ўдвая павысілі цану на звадкаваны газ. Першапачаткова пратэстоўцы патрабавалі толькі знізіць цану, але пасля зʼявіліся палітычныя патрабаванні, перадусім – адхіліць ад улады Назарбаева.

6 студзеня Камітэт нацыянальнай бяспекі Казахстану пачаў дасудовае расследаванне дзяржаўнай здрады паводле арт. 175 ч. 1 Крымінальнага кодэксу Казахстану. У гэты ж дзень паводле падазрэння ва ўчыненні гэтага злачынства затрымалі і змесцілі ў ізалятар часовага ўтрымання былога старшыню КНБ Карыма Масімава.

З пачатку пратэстаў у Казахстане першы прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў ніяк не каментаваў падзеяў і не зʼяўляўся на публіцы.

belsat.eu

Стужка навінаў