1 красавіка на дарогах Менску з'явіцца тралейбус без «вусоў»


Электрабус E321 вытворчасці «Белкамунмаш» пачне перавозіць пасажыраў у Менску з 1 красавіка.

Машына ўжо паступіла ў сталічны тралейбусны парк № 2, піша abw.by.

Электрабус E321 зроблены на базе 321-га тралейбусу і можа праехаць на адным ладаванні 30 км. Час поўнага ладавання складае 5-8 хвілінаў.

Да канца траўня Менск атрымае 31 электрабус E321. Паводле кантракту «Белкамунмаш», мае перадаць Менску да Еўрапейскіх гульняў 60 электрабусаў Е433 і E321.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў