Пад Салігорскам мужчына забіў знаёмага. Магчыма, помсціў за бойку


У Салігорскім раёне адбылося забойства. Мясцовы жыхар застрэліў свайго знаёмага. Паміж імі раней быў канфлікт, паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.

У вёсцы Зажэвічы Салігорскага раёну напярэдадні адбылося забойства. Паведамленне пра гэта міліцыя атрымала каля 17-й гадзіны. Міліцыянты, што прыбылі на месца, затрымалі 45-гадовага мужчыну, які спрабаваў уцячы, паведамляе МУС Беларусі.

Паводле папярэдніх звестках, забойства здарылася падчас сваркі. На месцы злачынства знойдзены карабін.

Як паведамляе Следчы камітэт, той, хто стаў ахвярай, раней адбыў тэрмін за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў таму, хто яго забіў.

Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Забойства».

Hавiны
У Ждановічах знайшлі два трупы з агнястрэльнымі раненнямі
2022.09.11 16:29

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў