У Беларусі амаль тысяча паселішчаў засталася без святла праз моцны вецер


Мінэнерга Беларусі паведаміла, што напярэдадні ў 842 паселішчах зафіксаваныя перабоі са святлом праз моцны вецер. Да раніцы амаль усіх спажыўцоў падлучылі да сетак.

Наступствы моцнага ветру ў Менску. 7 кастрычніка 2023 года.
Фота: МНС / mchs.gov.by

За мінулыя содні электрычнасць знікала ў 842 паселішчах. Найперш перабоі ўзнікалі праз падзенне дрэваў і галінаў на лініі электраперадачы. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Бабруйскі, Пухавіцкі, Баранавіцкі, Гомельскі і Менскі раёны.

Да раніцы амаль усіх спажыўцоў падлучылі да сетак, без святла заставаліся жыхары 11 паселішчаў.

Як кажуць у Мінэнерга, напярэдадні парывы ветру сягалі 25–30 метраў за секунду.

У суботу, 7 кастрычніка, электрычнасць знікала ў 1165 паселішчах, было зафіксавана 240 выпадкаў падзення дрэваў. Людзі не пацярпелі.

Сёння моцны вецер парывамі да 20 метраў за секунду чакаецца на ўсходзе Беларусі – праз гэта абвешчанае штармавое папярэджанне, ужо чацвёртае за чатыры дні.

Hавiны
Тры дні запар у Беларусі трывае штармавое папярэджанне з увагі на моцны вецер
2023.10.08 10:22

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў