Бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова зноў судзілі


Як паведамляе «Гомельская Вясна», 8 верасня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомля адбыўся яшчэ адзін суд над гомельцам Міхаілам Лапуновым.

Гэта быў ужо трэці запар суд над Лапуновым. Як і ў абодва папярэднія разы, 8 верасня бацьку палітзняволенага судзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Кіравала судовым працэсам суддзя Алеся Восіпава.

Праваабаронцы пакуль не ведаюць, якое рашэнне вынес суд.

Нагадаем, Міхаіла Лапунова ўжо двойчы каралі 15 соднямі арышту. Калі і апошні суд скончыўся такім жа самым выракам – мужчына павінен будзе правесці ў ІЧУ 45 содняў запар.

Гісторыі
«Татачка, чаму я тут сяджу? Калі мяне выпусцяць?» Бацька 16-гадовага палітвязня Мікіты Залатарова – пра зняволенне сына
2021.04.17 08:51

Сын Міхаіла – Мікіта Залатароў – адзін з наймалодшых затрыманых пасля пратэстаў 2020 года. На той момант 16-гадовага Мікіту, хворага на эпілепсію, абвінавацілі ажно паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і асудзілі на 5 гадоў выхаваўчай калоніі. Пазней на хлопца завялі яшчэ адну крымінальную справу – за тое, што ён нібыта напаў на супрацоўніка СІЗА і пагражаў ягоным родным. Агульны тэрмін пакарання для Мікіты склаў 4 гады і 6 месяцаў зняволення.

Hавiны
Зараз у турмах знаходзяцца 9 палітзняволеных-падлеткаў
2023.07.29 14:19

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў