У Палацы мастацтва адкрылася выстава маладых мастакоў Беларусі


У Палацы мастацтва 7 верасня адкрылася выстава-продаж твораў маладых мастакоў Беларусі «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам – 2022». Удзел у праекце ўзялі 246 маладых аўтараў, а колькасць прадстаўленых працаў перавысіла 430. Фотаздымкі з першага дня выставы «Восеньскі салон» нам даслалі чытачы «Белсату», зірніце, як гэта было.

Адкрыццё выставы «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам – 2022». Менск, Беларусь. 7 верасня 2022 года.
Фота: чытачы / Белсат

Акрамя экспазіцыі ў Палацы мастацтва больш за 90 % карцінаў размешчаныя на онлайн-платформе для продажу, дзе праз QR-код можна прачытаць інфармацыю аб працы аўтара і ягоную біяграфію.

Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат
Фота: чытачы / Белсат

Пабачыць працы маладых мастакоў Беларусі і абраць нешта для сябе вы зможаце тут: Менск, вул. Казлова, 3 (Палац мастацтва). Час працы выставы: 11:00–21:00, без выходных. Кошт квіткоў: 12 рублёў – поўны, 8 рублёў – ільготны. Дзейнічаць экспазіцыя будзе да 2 кастрычніка 2022 года ўключна.

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў