Сяргей Ціханоўскі ў зняволенні пачаў губляць зрок


Аб праблемах са зрокам палітычны вязень распавёў у лісце сваёй знаёмай гамяльчанцы, паведамляе радыё «Свабода».

Сяргей Ціханоўскі абяцае берагчы сябе, «як мне ўсе раяць у лістах». «Але ж мы проста вязні, і ад нас нічога не залежыць. Як у каго здароўя хопіць. Я ў цэлым нармальна, але раней моцна перажываў, праз гэта з ціскам праблемы былі, мералі – нават 180 на 100 было. А праз ціск зрок сеў… Цяпер ужо справа ў судзе, так што хвалявацца няма за што. Далей мне ўжо ўсё зразумела. Этап і калонія надоўга», – напісаў палітычны вязень.

Ціханоўскі цытуе радкі Байрана пра турму, свабоду і сыноў народу: «Гэтыя радкі як быццам я сам напісаў, яны пра нас». Мужчына бывае на шпацырах у турме, але піша, што яны адбываюцца ў бетонным дворыку, і нават неба там не відаць.

Артыкулы
Другі дзень народзінаў у СІЗА. Як Сяргей Ціханоўскі прыйшоў у палітыку і за што быў затрыманы
2021.08.18 16:18

Сяргей Ціханоўскі застаецца за кратамі з 29 траўня 2020 года. Яму выставілі абвінавачанне паводле чатырох крымінальных артыкулаў: «Арганізацыя масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 293 КК РБ), «Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК РБ), «Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў» (ч. 2 арт. 191 КК РБ) і «Распальванне варожасці» (ч. 3 арт. 130 КК РБ).

24 чэрвеня ў гомельскім СІЗА № 3 распачаўся закрыты судовы працэс над Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Уладзімірам Цыгановічам, Міколам Статкевічам, Арцёмам Сакавым і Дзмітрыем Паповым.

Артыкулы
Статкевіча выдалілі да спрэчак, Лосік ходзіць у масцы – хавае ўсмешку: як ідзе суд у «справе Ціханоўскага»
2021.09.08 11:41

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў