Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас сустрэчы запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрыманні беларусаў


Сустрэча Гітанаса Наўседы і Святланы Ціханоўскай адбылася 9 жніўня ў прэзідэнцкім палацы ў Вільні, паведамляе Офіс Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. 9 жніўня 2023 года, Вільня.
Фота: Гітанас Наўседа/X

Абраная прэзідэнтка Беларусі падзякавала Наўседу за падтрыманне дэмакратычнай супольнасці Беларусі і заклікала не ўраўноўваць абмежаванняў для грамадзянаў Расеі і Беларусі, што прэзідэнт Літвы неаднаразова збіраўся зрабіць. Ціханоўская прапанавала засяродзіць увагу на персанальных санкцыях з боку Літвы для памагатых рэжыму Лукашэнкі і закрыць дзіркі ў санкцыях.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася таксама тэма вагнэраўцаў у Беларусі і магчымыя звязаныя з гэтым рызыкі. Ціханоўская запэўніла, што беларусы супраць перабывання ПВК Вагнэра ў нашай краіне, гэтак жа, як і не пагаджаюцца з прысутнасцю на нашай тэрыторыі ядравай зброі.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. 9 жніўня 2023 года, Вільня.
Фота: Гітанас Наўседа/X
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. 9 жніўня 2023 года, Вільня.
Фота: Гітанас Наўседа/X

Таксама закранулі тэму новага беларускага пашпарта, узор якога прэзентавалі на канферэнцыі «Новая Беларусь».

Гітанас Наўседа ў сваю чаргу запэўніў Святлану Ціханоўскую ў падтрыманні беларусаў.

«Літва верыць у дэмакратычную і свабодную Беларусь. Запэўніў Ціханоўскую, што нашае падтрыманне беларускага народу, які змагаецца за свабоду, застаецца нязменным», – напісаў Наўседа ў Twitter.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў