Стала вядома, у чым абвінавачваюць палітвязня блогера Уладзіміра Цыгановіча


У Гомельскім СІЗА працягваюць судзіць Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова. Палітвязняў абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, распальванні сацыяльнай варожасці ў Беларусі падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Адметна, што ўсіх фігурантаў справы затрымалі яшчэ да выбараў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Блогер MozgON.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Аўтара Youtube-канала «MozgON» Уладзіміра Цыгановіча абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»), ч. 3 арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»). Блогеру пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Абнаўляецца
У Гомлі пачаўся суд над Ціханоўскім і Статкевічам
2021.06.24 12:24

Абвінавачванне лічыць, што блогеры аб’ядноўваліся і праз інтэрнэт заклікалі людзей да ўдзелу ў масавых беспарадках.

«…Сваімі наўмыснымі дзеяннямі Цыгановіч В. В. здзейсніў арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, гэта значыць злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса».

Абвінавачванне агучвае, што блогер «выконваў функцыі прапаганды легітымізацыі парушэнняў заканадаўства».

Аб’ектыў
Што хаваюць ад грамадскасці ў закрытым судзе над Ціханоўскім, Статкевічам, Лосікам?
2021.06.24 23:03

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў