Доналду Трампу выстаўлена новае абвінавачанне


Міністэрства юстыцыі Злучаных Штатаў выставіла абвінавачанне 45-му прэзідэнту Доналду Трампу ў кепскім абыходжанні з сакрэтнымі дакументамі, якія ён захоўваў пасля сыходу з прэзідэнцкага паста, а таксама ў перашкодах спробам ураду вярнуць іх.

Дональд Трамп.
Фота: Москва 24 / Ігар Іванко

Выданне The New York Times, спасылаючыся на словы двух чалавек, знаёмых са справай, сцвярджае, што ў абвінавачанні гаворка вядзецца пра сем эпізодаў, у тым ліку пра дачу ілжывых паказанняў, а таксама змову з мэтаю перашкодзіць правасуддзю.

Доналд Трамп пацвердзіў факт выстаўленага абвінавачання. Ён адзначыў, што яго выклікаюць у Федэральны суд Маямі ў аўторак, 13 чэрвеня. Пры гэтым усе абвінавачанні ў свой бок былы прэзідэнт лічыць палітычна матываванымі.

Нагадаем, што Доналд Трамп стаў першым у гісторыі экс-прэзідэнтам ЗША, супраць якога распачалі крымінальную справу. У канцы сакавіка былому прэзідэнту выставілі абвінавачанне з больш як 30 пунктаў, звязаных з бізнес-махлярствам. У цэнтры абвінавачанняў быў плацеж на 130 тысяч долараў, прызначаны порназорцы Стормі Дэньелз (Stormy Daniels) за маўчанне аб сувязях з Трампам. 2 красавіка 2023 года ў офісе акруговага пракурора Нью-Ёрку былога прэзідэнта ЗША ўзялі пад арышт і даставілі ў суд дзеля агучвання абвінавачанняў. Усё гэта адбывалася ў межах фармальных працэдураў. Пасля паседжання ў судзе Трампа вызвалілі да наступных слуханняў, якія маюць адбыцца 4 снежня 2023 года.

Hавiны
Доналд Трамп не прызнаў віны паводле абвінавачання ў выплатах порнаакторцы
2023.04.05 09:31

 

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў