Менск і Кіеў больш не гарады-пабрацімы


Кіеўская рада на ранішнім паседжанне 9 чэрвеня пазбавіла Менск статусу гораду–пабраціма з Кіевам. Пра гэта паведаміў мэр Кіева Віталь Клічко.

Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

«Менск наўрад ці можна назваць горадам-пабрацімам Кіева. Таму нішто не перашкаджала нам прыняць рашэнне аб пазбаўленні такога статусу сталіцы Беларусі. Краіны, з тэрыторыі якой ракеты паляцелі ва ўкраінскія гарады і пасёлкі, а расейскія войскі ўварваліся ў нашу дзяржаву», − напісаў Віталь Клічко.

Пасля распаду СССР у 1991 годзе пабрацімамі Кіева сталі сталіцы былых саюзных рэспублік, якія ператварыліся ў сталіцы незалежных дзяржаў, у тым ліку і Менск. Такі статус паміж гарадамі розных краін прадугледжвае развіццё дружалюбных сувязей у галіне эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва, адукацыі, медыцыны і аховы навакольнага асяроддзя.

Аднак пасля расейскага ўварвання і запуску ракет з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскім гарадам, мясцовыя ўлады Украіны сталі адмаўляцца ад статусу гарадоў-пабрацім з гарадамі Расеі і Беларусі.

Hавiны
Амбасадарка ЗША апублікавала адкрыты ліст да народу Беларусі
2022.06.09 15:39

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў