За інтэрв’ю каля берасцейскага Дому правасуддзя на дваіх журналістаў-фрылансераў склалі пратаколы


Судзіць журналістаў маюць 18 чэрвеня.

Алесь Ляўчук, 2018 год.
Фота: Белсат

Супраць журналістаў-фрылансераў Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай склалі па два пратаколы паводле артыкулу «Парушэнне заканадаўства аб СМІ» (арт. 23.5 КаАП РБ) за інтэрв’ю, якое яны рабілі каля берасцейскага Дому правасуддзя.

У той жа дзень, расказаў «Белсату» Ляўчук, ім вярнулі раней сканфіскаваныя тэлефоны. Аднак ягоны тэлефон цяпер не ўключаецца.

«Я лічу, што гэта ціск, каб мы перасталі хадзіць працаваць у суд», – заявіў журналіст Алесь Ляўчук.

Раней Леўчука рэгулярна пераследавала міліцыя, а на судзе, дзе ён працаваў, яго здымала дзяржаўнае тэлебачанне.

Артыкулы
Журналісты за кратамі: колькі прадстаўнікоў медыяў цяпер у няволі
2021.05.19 22:33

belsat.eu

Стужка навінаў