Актывістку прафсаюзу РЭП Зінаіду Міхнюк пачнуць судзіць 18 траўня


Справу палітзняволенай Зінаіды Міхнюк будзе разглядаць суддзя Ленінскага раёну Берасця Андрэй Грушко ўжо 18 траўня ў 10:30, паведамляе «Вясна».

Палітзняволеная Зінаіда Міхалюк.
Фота: Вясна

У Дзень Волі ў Берасце сілавікі праз акно ўварваліся ў дом актывісткі незалежнага прафсаюзу РЭП Зінаіды Міхнюк, правялі ператрус, а потым затрымалі яе. Жанчыну абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК).

22 лютага суд Ленінскага раёну Берасця прызнаў матэрыялы з каментаром актывісткі на «Радыё Рацыя», «Praca.by.infо» і «Хартия-97» «экстрэмісцкімі матэрыяламі». А КДБ пазней прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Беларускі незалежны прафсаюз РЭП.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў