Лукашэнка прапанаваў спыніць «не патрэбнае нікому супрацьстаянне»


Аляксандр Лукашэнка на плошчы Перамогі ў Менску. 9 траўня 2021 г.
Фота: Andrei Stasevich / TASS / Forum

Падчас выступу на плошчы Дзяржаўнага сцягу Аляксандр Лукашэнка заклікаў спыніць «не патрэбнае нікому супрацьстаянне», а таксама заявіў, што пачаўся «жорсткі, часам крывавы перадзел свету». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».

«Мы ўвесь час жылі ў спакойнай і мірнай Беларусі, і толькі ў апошні час нас, беларусаў, паспрабавалі сутыкнуць лоб у лоб. Сёння я магу сказаць: мы разабраліся, дзе праўда, а дзе хлусня. Давайце спынім гэта не патрэбнае нікому супрацьстаянне. Давайце дакладна засвоім, што ўпершыню за тысячагоддзя нам выпала шчасце жыць на гэтым кавалку зямлі і гадаваць сваіх дзяцей. Давайце нарэшце зразумеем, што іншай зямлі ў нас не будзе і ніхто нам яе не падорыць», – заявіў ён.

Лукашэнка не ўдакладніў, хто беларусаў «сутыкае лоб у лоб», пра якое супрацьстаянне ідзе гаворка і як яго трэба спыніць.

Ён заявіў, што пачаўся «жорсткі, часам крывавы перадзел свету» і «не дай бог нам патрапіць у гэтыя жорны».

«Беларусь заўсёды станавілася арэнай чужых войнаў. Нас тапталі, нас забівалі – і старых, і дзяцей, і немаўлят. Няўжо некаму хочацца зноў паўтарыць гэта ў Беларусі? Мы не павінны гэтага дапусціць. Мы – беларусы, усе тыя, хто сёння тут стаіць і вітае гэтыя сімвалы, і тыя, каго сёння няма, якія маюць іншы пункт гледжання. Мы павінны нарэшце зразумець і ўсвядоміць: мы беларусы і гэта наша зямля. Мы нікому не павінны яе аддаць і падарыць. І няхай нашы сімвалы будуць закладам гэтага адзінства і згоды», – падкрэсліў ён.

Hавiны
«Як толькі паступіць загад». Карпянкоў намякнуў, што сілавікі гатовыя перайсці да забойстваў апазіцыянераў
2021.04.29 22:49

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў