Журналіст Зміцер Панкавец будзе судзіцца са сваёй былой жонкай


Журналіст Зміцер Панкавец прыцягнуў адваката, каб судзіцца са сваёй былой жонкай Ганнай Клімовіч, якая абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Аб гэтым ён напісаў у сваім Facebook.

Зміцер Панкавец.
Фота: Zmicier Pankaviec / Facebook

«Разумею, што збольшага ўсім пофіг. Але пасля ўчорашняй хвалі літаральна пару словаў пра бягучую сітуацыю. Адвакат ужо чатыры тыдні займаецца справай. Так што суду быць. Наконт сітуацыі са «Свабодай» ніякіх каментароў на дадзены момант не будзе. Хаця пасля суда не выключаю такой імавернасці», – паведаміў ён.

8 красавіка сталася вядома, што Зміцер Панкавец звольнены з працы на радыё «Свабода» па выніках службовага правярання пасля абвінавачвання журналіста ў хатнім гвалце.

Скандал вакол журналіста разгарнуўся пасля таго, як былая жонка Панкаўца Ганна Клімовіч абвінаваціла яго ў хатнім гвалце. Ганна расказала, што ейны партнёр збіваў яе, звешваў з гаўбца  на чацвёртым паверсе, абражаў, пагражаў як ёй, так і ейным сваякам.

Абноўлена
«Страсенне мазгоў, сінякі, звешванне з балкона». Беларускага журналіста абвінавацілі ў гвалце
2024.03.09 16:50

Сам Панкавец заяўляў, што гэта «поўны паклёп і хлусня».

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў