У Арменіі расейскія вайскоўцы затрымалі дэзерціра, які ўцёк ад вайны ва Украіне


У армянскім Гюмры расейская ваенная паліцыя затрымала грамадзяніна Расеі Анатоля Шчацініна. Мужчына ўдзельнічаў у вайне ва Украіне, аднак змог дэзерціраваць з расейскага войска і збегчы ў Арменію, перадае «Вот Так».

Стары тэрмінал Міжнароднага аэрапорту «Звартноц». Ереван, Арменія.
Фота: Armineaghayan / commons.wikimedia.org

Паводле інфармацыі армянскіх праваабаронцаў, зараз грамадзянін Расеі Анатоль Шчацінін утрымліваецца на тэрыторыі 102-й вайсковай базы ў Гюмры. Праваабаронцы накіравалі запыты ў Генпракуратуру і МУС Арменіі з патрабаваннем ужыць захады для вызвалення Шчацініна і распачацця крымінальнай справы супраць выкрадальнікаў. Таксама зварот накіраваны ў Службу нацыянальнай бяспекі для недапушчэння незаконнага вывазу расейца за межы Арменіі.

Hавiны
Беларус Максім Вайткявічус, якога затрымалі ў Арменіі, папрасіў палітычнага прытулку
2024.03.23 13:37

«Ён [Шчацінін. – рэд. Belsat.eu] не хацеў ваяваць, адмовіўся ад службы і збег у Арменію. Я пакуль не ведаю, якім чынам расейскія органы затрымалі – а дакладней, выкралі – яго ў Арменіі. Гэта незаконна, бо расейская вайсковая паліцыя не мае права праводзіць затрыманні за межамі сваёй базы», – заявіла адвакатка Ванадзорскага офісу Хельсінкскай грамадзянскай асамблеі Ані Чаціньян.

Паводле інфармацыі армянскіх праваабаронцаў, расейскія вайскоўцы плануюць даставіць Шчацініна ў Расею.

Не першы такі выпадак

Гэта ўжо другі выпадак, калі расейскія вайскоўцы ў Арменіі незаконна затрымліваюць расейцаў, якія ўцяклі з вайны супраць Украіны. Першы такі інцыдэнт здарыўся ў снежні 2023 года з Дзмітрыем Сетраковым. Яго прывезлі на расейскую базу ў Гюмры з ерэванскага аэрапорту Звартноц, дзе яго затрымалі расейскія памежнікі адразу па прылёце ў краіну. 19 снежня сталася вядома, што расейскім сілавікам удалося вывезці Сетракова ў Расею, дзе яму выставілі абвінавачанні ў крымінальнай справе.

Спікер Нацыянальнага Сходу Арменіі Ален Сіманьян 22 снежня назваў сітуацыю з Сетраковым «недапушчальнай і непрымальнай», а прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян назваў дзеянні расейскіх сілавікоў незаконнымі.

Каментар
«Расейцы занадта затрымаліся». Памежнікаў і вайскоўцаў таксама хутка могуць папрасіць з Арменіі
2024.03.07 18:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў