Дырэктар беларускага ліцэю ў Гайнаўцы стаў дэпутатам Падляскага сейміку ў Польшчы


Адзін з лідараў беларускай дыяспары Падляшша Ігар Лукашук на мясцовых выбарах, якія прайшлі ў Польшчы 7 красавіка, быў пераабраны дэпутатам сейміку Падляскага ваяводства.

Ігар Лукашук, дырэктар II-га Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, выступае перад удзельнікамі Міжнароднага дня беларускай адукацыі ў Беластоку. 3 чэрвеня 2023 года.
Фота: Ян Лісіцкі / Белсат

Дырэктар Гайнаўскага ліцэю з беларускаю моваю навучання Ігар Лукашук балатаваўся паводле спісу «Грамадзянскай кааліцыі» ад пяці паветаў Падляскага ваяводства (Беластоцкага, Бельскага, Высокамазавецкага, Гайнаўскага і Сямятыцкага).

Агляд
Ці атрымалі мандаты беларускія кандыдаты?
2024.04.09 20:29

Палітык нарадзіўся ў Гайнаўцы ў 1978 годзе. З 2018-га – дэпутат сейміку Падляскага ваяводства, з 2014 да 2018 года кіраваў радаю Бельску-Падляскага. Падчас перапісу 2021 года, які праходзіў у Польшчы, Лукашук актыўна агітаваў этнічных беларусаў на Беласточчыне, каб пазначалі сябе як беларусаў. Атрымаў медаль «Гонар і годнасць» ад Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі за захаванне беларускамоўнага статусу сваёй навучальнай установы.

У гэтых выбарах у якасці кандыдатаў удзельнічалі і іншыя этнічныя беларусы і нарадзінцы Беларусі, але з тых, пра каго ведае «Белсат», мандат атрымаў толькі Лукашук.

Меркаванні
Польскія мясцовыя выбары. Гатовы праект для будучай Беларусі
2024.04.08 16:07

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў