Пераслед сваякоў палітвязняў і рэйды па ўдзельніках пратэстаў 2020 года. Рэпрэсіі 9 лютага


У пятніцу 9 лютага стала вядома, колькі крымінальных справаў сілавікі завялі пасля рэйду па сваяках палітвязняў 23-24 студзеня, МУС абнавіў «спіс экстрэмістаў», а ў Бабруйску міліцыянты вырашылі прайсціся па тых, хто засвяціўся ў 2020 годзе ды дагэтуль не з’ехаў. Падрабязней – у нашай хроніцы рэпрэсіяў у Беларусі.

Зняволены
Здымак згенераваны нейрасеткай. Зняволены. Выява: Dall-E / Bing.com

МУС абнавіў «Спіс экстрэмістаў» – дадаў яшчэ 12 чалавек – цяпер у ім 3 765 прозвішчаў. Сярод іншых, у спіс дадалі асуджанага за «глумленне з дзяржаўных сімвалаў» Вадзіма Барысава, асуджанага за «абразу Лукашэнкі» Уладзіміра Раманоўскага, асуджанага за відэа ў TikTok Дзмітрыя Пашына.

Бабруйскія сілавікі ходзяць па людзях, якія «засвяціліся» на пратэстах у 2020 годзе. Паведамляецца, што прыходзяць да гараджанаў, якія былі затрыманыя пасля выбараў ці былі на іх назіральнікамі. У бабруйчан глядзяць тэлефоны і правяраюць падпіскі ў сацсетках. Праваабаронцам вядома пра як мінімум 15 чалавек, да якіх прыходзілі міліцыянты.

У Гарадзенскім абласным судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць 59-гадовага ўраджэнца Віцебску Уладзіміра Варашэні. Судовы працэс, які пачаўся 5 лютага, вядзе суддзя Віктар Сянько.

Мужчыну абвінавачваюць адразу паводле некалькіх артыкулаў КК РБ: ч.1 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 1 арт. 368 («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта»), ч. 2 арт. 366 («Гвалт альбо пагроза гвалтам у дачыненні да службовай асобы»). 20 снежня 2023 года Варашэню ўнеслі ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.

Hавiны
Мастачцы Ганне Крук прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі»
2024.02.09 13:08

У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 8 лютага вынесены прысуд 32-гадовай мастачцы Ганне Крук. Жанчыну абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх» паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ. Справу разглядала суддзя Іна Сівец.

Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні «Маркс» у Менску. Згодна з пратаколам, Ганна «дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асобаў». Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. Пасля «содняў» яна не выйшла на волю: яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

У судзе Ленінскага раёну Менску 18 студзеня да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у кастрычніцкай акцыі пратэсту ў 2020 годзе асудзілі пенсіянера Васіля Рубцова. Мужчыну знайшлі па фотаздымку ў перапісцы яго знаёмай, калі аглядалі яе тэлефон. Суддзя Марына Клімчук прызнала яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Hавiны
«Напішы, што раскайваешся і больш не будзеш браць каўбасу ў падпісчыка». Вольга Такарчук з’ехала з Беларусі
2024.02.09 22:41

Была палітзняволеная блогерка Вольга Такарчук з’ехала з Беларусі і распавяла, што на ейную маці – 63-гадовую Ірыну Такарчук – завялі крымінальную справу за «спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці». Жанчына была затрыманая падчас рэйду сілавікоў па сваяках палітзняволеных і цяпер знаходзіцца ў Жодзінскай турме.

Hавiны
Як найменш 24 крымінальныя справы распачатыя па выніках аблавы сілавікоў на сваякоў палітвязняў
2024.02.09 21:08

Стала вядома, што ахвярамі рэйду сілавікоў у «справе INeedHelpBy» па сваяках палітвязняў, які прайшоў 23-24 студзеня, сталі 229 чалавек. З іх 43 пакаралі штрафамі і арыштамі, а як найменш 24 прад’явілі крымінальнае абвінавачванне. Пра гэта праваабаронца «Вясны» Яна Галаган распавяла на прэс-канферэнцыі ў Варшаве, прысвечанай пераследу родных палітвязняў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў