Польскае медыя: Закрыццё «Баброўнікаў» – гэта адказ на прысуд Пачобуту


Закрыццё памежнага пункту «Баброўнікі» на беларуска-польскай мяжы з’яўляецца адказам на прысуд журналісту і аднаму з лідараў Саюзу палякаў у Беларусі Анджэю Пачобуту.

Беларусы ў Беластоку абураныя прысудам Анджэю Пачобуту. Беласток, 8 лютага 2023 года.
Фота: «Белсат»

«Закрыццё пераходу з’яўляецца адказам на ўчорашні прысуд рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў справе Анджэя Пачобута і рэпрэсіі Менску супраць польскай меншасці», – піша RMF FM.

Паводле выдання, гэта таксама сігнал, што Польшча можа цалкам адрэзаць Беларусь ад Захаду. У прыватнасці, не выключаныя рашэнні адносна іншых пераходаў мяжы – у Тэрэспалі (з беларускага боку − Берасце) і Кукурыках (з беларускага боку − Казловічы).

Hавiны
У адказ на прысуд Анджэю Пачобуту Польшча пашырае санкцыі
2023.02.09 14:15

9 лютага міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі заявіў, што ад 10 лютага будзе закрыты польскі пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Гарадзенскай вобласцю Беларусі. Зроблена гэта «праз важныя інтарэсы дзяржаўнай бяспекі».

На 9 лютага гэта быў самы загружаны пункт пропуску на беларуска-польскай мяжы. На 12:00 там чакалі выезду з Беларусі 40 легкавых машын і 160 цяжкавікоў.

Мар’юш Каміньскі таксама заявіў, што ў адказ на прысуд журналісту і актывісту незалежнага Саюзу палякаў Анджэю Пачобуту Польшча пашырае санкцыі супраць беларускіх уладаў, адказных за пераслед польскай меншасці ў Беларусі.

Напярэдадні, 8 лютага, Анджэю Пачобуту ў Горадні прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у распальванні варожасці і закліках да санкцыяў. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Прадстаўнік лагістычнай галіны ў ананімным каментары «Белсату» заявіў, што галоўным відавочным вынікам закрыцця «Баброўнікаў» для лагістычнай галіны Беларусі стане тое, што «чэргі вырастуць, транзітны час таксама, а прастоі пойдуць у кошт перавозкі, а значыць і кошт перавозкі вырасце». Але пакуль самы просты прагноз.

Каментар
«Чэргі вырастуць, транзітны час таксама». Чаго чакаюць лагісты ад закрыцця «Баброўнікаў»
2023.02.09 14:08

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў