Мінюст хоча ліквідаваць «Ахову птушак Бацькаўшчыны», бо «Птушкі з народам»


Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў пра ліквідацыю грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Пра гэта арганізацыя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.

Здымак мае ілюстратыўны характар.
Фота: Ахова птушак Бацькаўшчыны

«У сваіх інфармацыйных матэрыялах гэтае грамадскае абʼяднанне публічна выказвае ідэю па падтрыманні сярод людзей пратэставай актыўнасці, выкарыстоўваючы пры гэтым выраз «Птушкі з народам». На сваіх старонках у сацыяльных сетках грамадскае абʼяднанне публікуе фатаграфіі дэструктыўнай скіраванасці, заклікі да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», – гаворыцца ў пазове Мінюсту.

У АПБ не згодныя з абвінавачваннямі ведамства.

«Магчыма, гэта марная справа, але мы паспрабуем з адвакатам выступіць у судзе. Ліквідацыя – гэта смерць для арганізацыі, але не для яе сябраў і прыхільнікаў. «Паміраць збірайся, а жыта сей». Я прысвяціў сваё жыццё ахове дзікай прыроды і буду яе ахоўваць у Беларусі ці за мяжой. Добра, калі атрымаецца працягваць рабіць гэтую справу ў Беларусі разам з вамі, нашымі паплечнікамі», – адзначыў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Вінчэўскі.

Hавiны
Былому кіраўніку «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Фенчуку выставілі абвінавачанне
2021.10.12 18:12

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» была створаная ў 1998 годзе. За гэты час сябрамі АПБ сталі больш як 7000 чалавек, ім дапамагалі ахоўваць прыроду штогод больш як 25000 валанцёраў і прыхільнікаў, па ўсёй Беларусі працавала больш як 100 школьных клубаў і 14 мясцовых аддзяленняў АПБ.

З 2005 АПБ – нацыянальны партнёр глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі «BirdLife International», з 1999 года – сябра Кааліцыі Чыстая Балтыка, а ў 2021 была прынятая ў глабальную некамерцыйную арганізацыю «Wetlands International», якая займаецца захаваннем водна-балотных угоддзяў.

Hавiны
«Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла птушку 2022 году ў Беларусі
2021.12.03 15:46

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» – адна з шэрагу экалагічных арганізацыяў, якую ліквідуюць улады Беларусі за апошні год.

У сувязі з гэтым 21 кастрычніка 2021 года ў Жэневе краіны – удзельніцы Оргускай канвенцыі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН прынялі пастанову аб Беларусі, якое прызнала ліквідацыю 31 жніўня экалагічнай арганізацыі «Экадом» выпадкам пераследу і прыгнёту НДА. Таксама было вырашана прыпыніць 1 лютага 2022 года для краіны правы ды прывілеі паводле канвенцыі, калі яна не зробіць крокаў у аднаўленні рэгістрацыі «Экадому» да 1 снежня 2021 года.

Hавiны
Страты будуць адчувальныя. Чым пагражаюць уладам Беларусі новыя рэпрэсіі супраць «Экадому»
2021.11.05 10:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў