Беларускія вайскоўцы ў Казахстане будуць абараняць вайсковы аэрадром


Беларускія вайскоўцы прыбылі ў Казахстан увечары 6 студзеня пяццю самалётамі. Там яны будуць выконваць задачу па ахове і абароне вайсковага аэрадрому, распавёў намеснік камандуючага сіламі спецаперацый Узброеных Сіл Беларусі Сяргей Андрэеў.

Раней у ў беларускім Міністэрстве абароны паведамілі, што вайсковы кантынгент «міратворчых» сілаў Беларусі пачаў выкананне задач па ахове шэрагу важных аб’ектаў вайсковай інфраструктуры Казахстану.

Адзначаецца, што вайскоўцы АДКБ не прыцягваюцца да аператыўна-баявых мерапрыемстваў па навядзенні правапарадку ў краіне.

Нагадаем, беларускія вайскоўцы з 103-й асобнай паветрана-дэсантнай віцебскай брыгады прыляцелі ў Казахстан у рамках праграмы АДКБ па просьбе прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева. Іх даставілі з аэрадрому ў Мачулішчах каля Менску на расейскіх вайскова-транспартных самалётах Іл-76.

Hавiны
Прэс-сакратар Назарбаева паведаміў, што ён сам перадаў пасаду кіраўніка Савету бяспекі Казахстана Такаеву
2022.01.09 09:36

АД, belsat.eu

Стужка навінаў