Затрымалі Хведарука і сузаснавальніка «WiFi Map», выставілі абвінавачанне Сапезе. Рэпрэсіі 8 снежня


У Беларусі ні на дзень не спыняюцца палітычныя затрыманні і суды. «Белсат» пераказвае, што адбываецца 8 снежня.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Невядомы ў форме байца АМАП змененым голасам зачытвае зварот «Нас не запужаць» у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ. 13 кастрычніка 2020 года. Скрыншот: CTVBY / Youtube

Соф’і Сапезе выставілі канчатковае абвінавачанне. Затрыманую сяброўку журналіста Рамана Пратасевіча, грамадзянку Расеі Соф’ю Сапегу вінавацяць у «распальванні сацыяльнай варожасці», «злачынствах супраць інфармацыйнай бяспекі», «пагрозах на адрас праваахоўных органаў», піша БелТА. У крымінальнай справе Сапегі праходзяць таксама былыя супрацоўнікі «Белтэлекаму» і іншыя людзі, якія нібыта дасылалі персанальныя звесткі ў Telegram-каналы, якія прадстаўнік Следчага камітэту назваў «незаконнымі».

Затрымалі актывіста Змітра Хведарука. Стала вядома пра затрыманне кіраўніка менскай арганізацыі «Маладога фронту» і карэспандэнта «Радыё Рацыя». Знаёмая Хведарука просіць дапамогі з адвакатам. Родныя пацвярджаюць затрыманне.

Артыкулы
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
2021.12.08 13:19

Мужчыну з Драгічына затрымалі за пост аб зборы сродкаў ахвярам рэпрэсіяў. Паводле заявы МУС, на рахунак 23-гадовага мужчыны сталі паступаць грашовыя пераводы, ён неаднаразова рабіў выплаты людзям, прыцягнутым да адміністратыўнай адказнасці за пратэсты, кампенсаваў прысуджаныя штрафы і паслугі адвакатаў, зрабіў каля 200 фінансавых аперацыяў на больш як 50 тысяч рублёў. Супраць яго распачалі крымінальную справу за «фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

Затрымалі грамадзяніна Ізраілю, сузаснавальніка «WiFi Map». Праграміста Дзмітрыя Плашчынскага заўважылі ў спісах затрыманых 7 снежня. Мужчына ў «пакаяльным відэа» кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і «ўдзельнічаў у размове з Антонам Матолькам», што мае паляўнічую стрэльбу і дазвол на яе. Dev.by адзначае, што Плашчынскі – грамадзянін Ізраілю і сузаснавальнік папулярнай праграмы «WiFi Map» для пошуку публічнага доступу ў інтэрнэт.

Hавiны
Гомельца паказальна асудзілі за абразу міліцыянта перад студэнтамі «МІПСА»
2021.12.08 10:34

За «абразу міліцыянта» ў Докшыцах асудзілі на 2 гады і 3 месяцы. Аляксандра Сяліцкага вінавацілі ў абразе ўчастковага інспектара Андрэя Комара (паводле арт. 369 КК РБ), расказвае «Вясна». У «Аднакласніках» мужчына, як сцвярджае следства, пракаментаваў здымак міліцыянта, напісаўшы: «адгонім палкай ад карыта» людзей, да якіх ён нецэнзурна выказаў негатыўнае стаўленне. Падсудны віны не прызнаў. Суддзя Вячаслаў Елісеенка не прыслухаўся да просьбаў адваката лічыць недапушчальнымі доказы, якія аператыўнікі атрымалі з парушэннямі (дапытвалі як сведку, зрабілі абвінавачаным) і засудзіў мужчыну на 2 гады і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама прызначыў 1000 рублёў маральнай кампенсацыі «пацярпеламу».

З Расеі просяць выдаць 24-гадовую жыхарку Віцебску. Следчы камітэт заявіў, што жанчына з верасня 2020 года да лістапада 2021 года адміністравала тры Telegram-каналы, публікавала асабістыя звесткі нейкіх асобаў і «заклікі да захопу дзяржаўнай улады» і «заведама непраўдзівыя звесткі пра пацярпелых, якія ўтрымлівалі абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў». Жанчыну затрымалі ў расейскім Санкт-Пецярбурзе 1 лістапада, беларускія сілавікі накіравалі расейскім запыт на экстрадыцыю.

Ператрусы ў Жабінцы. Паводле звестак берасцейскай «Вясны», у Жабінцы з раніцы 8 снежня адбываюцца ператрусы, затрыманых завозяць на допыты. Колькі дакладна людзей затрымалі, не вядома.

Хапун у Пружанах. У Пружанах з самай раніцы сілавікі выламалі дзверы ў кватэры мясцовага жыхара , але яго не было дома. Таксама амапаўцы затрымалі вядомага пружанскага прадпрымальніка Мікалая Папко, што з ім пакуль не вядома. За падпіску ў Telegram-каналах затрымалі настаўніка Іосіфа Машкала, якому прысудзілі 15 содняў арышту. Вечарам 7 снежня міліцыянты прыязджалі да дому Алены Гнаўк, але яе не было дома.

Артыкулы
«Начальнік ІЧУ пагражаў згвалціць дубінкай». Выйшаў на волю кіроўца «Tesla», якога арыштавалі за «Муры»
2021.12.08 11:52

АА belsat.eu

Стужка навінаў