Некалькі дзясяткаў чалавек з дыяспары беларусаў прыйшлі да кансулату ў Беластоку, каб паказаць, што яны не згодныя з там, што зараз адбываецца на беларуска-польскай мяжы
«Мы выказваем свае абурэнне сітуацыяй якая склалася на мяжы з нелегальнымі мігрантамі, яны незаконна спрабуюць перайсці польскую мяжу, пры гэтым улада Лукашэнка робіць усё, каб гэта адбылося.
Яны перавезлі людзей у Беларусі, потым з розных гарадоў звозяць іх на мяжу ў лес, і самі кіруюць гэтым працэсам, і мы баімся, што будзе шмат ахвяраў. Мы прайшлі да кансулату, які прадстаўляе рэжым Лукашэнкі, каб паказаць, што беларуская дыяспара не згодна з тым, што зараз адбываецца на мяжы, – сказаў у размове з «Белсатам» адзін з удзельнікаў акцыі.
Людзі патрабавалі, каб да іх выйшаў консул Беларусі ў Беластоку, але ён так і не з’явіўся. Удзельнікі акцыі скандавалі: «Консул выхадзі!», «Жыве Беларусь!» і «Лукашэнку ў аўтазак».
АЛ, belsat.eu