«ByPol» і план «Перамога» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»


Падпісантам каналаў былых сілавікоў пагражаюць ператрусамі.

Лагатып ініцыятывы былых сілавікоў «ByPol». Выява: By_Pol / Youtube

Байцы ГУБАЗіКу паведамілі ў сваім Telegram-канале 8 лістапада аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» ініцыятывы былых беларускіх сілавікоў «ByPol» і мабілізацыйнага плану «Перамога». На паведамленне каналу спасылаюцца дзяржаўныя медыі.

Тэст
Гэта «экстрэмізм» ці не? Контрінтуітыўны тэст пра Telegram-каналы
2021.11.04 11:41

У адрозненне ад распаўсюду «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (за які адміністратыўна адказны той, хто захаваў ці распаўсюдзіў), за «фармаванне» прадугледжаная крымінальная адказнасць кіраўнікоў «фармавання» або тых, хто яму спрыяе. Як на практыцы будуць караць за гэта, невядома.

ГУБАЗіК не першы раз пагражае шараговым падпісантам «фармаванняў» ператрусамі. Нават калі падчас ператрусу нічога не знаходзяць, грамадзянам не кампенсуюць наступстваў пагрому жытла.

Hавiны
«Хуліганка» за надпіс «Лукашэнку ў аўтазак!». «ByPol» распавёў, як Следчы камітэт фабрыкуе справы
2021.11.03 15:37

Ініцыятыва «ByPol» з’явілася год таму і спачатку займалася толькі расследаваннямі злачынстваў дзейных сілавікоў (як то катаванняў у РУУС, планаў стварэння канцлагераў або забойства Рамана Бандарэнкі). Пазней ініцыятыва падтрымала план «Перамога» ад Сітуацыйна-аналітычнага цэнтру, створанага на базе «ByPol», але працягнула і расследаванні.

План прадугледжвае заяўку на ўдзел праз ананімны чат-бот, апцыянальнае апісанне сваіх здольнасцяў і чаканне «часу ікс» ды далейшых інструкцыяў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў