Польшча выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі


Прадстаўніка Беларусі прыняў дырэктар Усходняга дэпартаменту Міністэрства замежных справаў Польшчы. Выклік быў звязаны з сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы і «агрэсіўнымі дзеяннямі Беларусі супраць Польшчы».

Сцяг Польшчы.
Фота: pixabay.com

Міністэрства замежных справаў Польшчы расказала 8 кастрычніка аб выкліку ў МЗС часовага паверанага ў справах Беларусі. Калі прайшла сустрэча і як менавіта на ёй абмяркоўвалі тэму беларускай агрэсіі, не паведамляецца. Беларускі бок нічога не паведамляе пра выклік.

Імаверна, гаворка ішла пра міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы. Польскі бок штодзень паведамляе пра 500-600 спробаў незаконна перайсці мяжу, асноўная маса мігрантаў – грамадзяне Іраку і іншых паўднёвых краінаў, але не Беларусі.

Польшча таксама заяўляе, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам незаконна перайсці мяжу і не выпускаюць мігрантаў з-пад мяжы, калі яны хочуць вярнуцца дамоў. Сёння польская Памежная ахова заявіла, што патруль польскіх вайскоўцаў быў абстраляны з беларускага боку мяжы.

Hавiны
У польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу з Беларуссю, стралялі з беларускага боку
2021.10.08 15:36
Hавiны
Польшча паказала, як мігранты пераходзяць мяжу і што расказваюць пра беларускіх памежнікаў
2021.10.08 20:33
Hавiны
Польская памежная ахова: на беларускім баку мігрантам паказваюць, дзе пераходзіць мяжу
2021.10.08 09:45

АА belsat.eu

Стужка навінаў