Адвакат: Палітзняволеную Соф'ю Сапегу могуць памілаваць да канца года


Палітзняволеную грамадзянку Расеі Софʼю Сапегу, якая адбывае шасцігадовы тэрмін у Беларусі, могуць памілаваць да канца 2022 года – яна ўжо прайшла першы этап у працэдуры памілавання. Пра гэта паведаміў BBC адвакат ейнай сямʼі Антон Гашынскі.

Соф’я Сапега ў судзе. Крыніца: spring96.org

«Адміністрацыя калоніі дала станоўчае заключэнне на хадайніцтва Софʼі і прызнала, што ёю прынятыя ўсе захады для звароту па памілаванне. Далей яго будзе разглядаць камісія ў пытаннях памілавання пры прэзідэнце, на гэта можа спатрэбіцца каля трох месяцаў», – сказаў Гашынскі.

Артыкулы
Соф’ю Сапегу пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі і спаткання з роднымі
2022.08.30 17:22

Соф’ю Сапегу затрымалі 23 траўня 2021 года ў Менску пасля прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair, на якім яна знаходзілася разам з Раманам Пратасевічам. 6 траўня 2022 года суд прысудзіў ёй шэсць гадоў калоніі за адміністраванне апазіцыйных тэлеграм-каналаў.

27 чэрвеня Сапега падала прашэнне Аляксандру Лукашэнку праз адміністрацыю жаночай калоніі ВК-4 у Гомлі. Пра рашэнне адміністрацыі калоніі Сапега 6 верасня распавяла па тэлефоне бацькам.

Артыкулы
Соф’ю Сапегу пазбавілі віду на жыхарства ў Беларусі і спаткання з роднымі
2022.08.30 17:22

6 верасня Лукашэнка правёў адмысловую нараду. Ён распавёў, што перад 17 верасня «прапаноўваецца абмеркаваць мэтазгоднасць амністыі». Паводле яго, нават сярод асуджаных за пратэсты ёсць тыя, хто ўчыніў «нязначныя злачынствы».

«МУС… нясуць персанальную адказнасць за тых, хто амніставаны будзе. Ды і працаваць ім з імі на волі. Калі гэтыя людзі раскаяліся, сталі на шлях выпраўлення, цалкам загладзілі сваю віну, да іх можна праявіць літасць. Прапаноўваю абмеркаваць кола асоб, на якіх трэба распаўсюдзіць амністыю», – сказаў Лукашэнка.

Паводле яго, канчатковы варыянт падрыхтаванага дакументу разгледзіць адмысловая камісія з удзелам «нармальнай апазіцыі».

Аналітыка
Як генпракурор запярэчыў Лукашэнку. Або што хаваецца за абяцанай амністыяй і каго яна закране
2022.09.06 17:35

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў