Святлана Ціханоўская дамовілася з мэрам Львова аб адкрыцці медыяхабу для беларускіх журналістаў


Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Львова Андрэем Садавым на Эканамічным форуме, які пачаўся 7 верасня ў польскім курортным горадзе Карпач.

Пра сустрэчу Андрэй Садавы паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Чыноўнік распавёў, што яны з Ціханоўскай дамовіліся аб адкрыцці ў Львове медыяхабу для незалежных беларускіх журналістаў.

«Львоў – горад вольных людзей. Я шчаслівы, што сёння мы маем магчымасць працягнуць руку дапамогі нашым беларускім сябрам, якім сёння, як ніколі, патрэбныя падтрыманне і абарона. Жыве Беларусь! Слава Украіне!» – напісаў Садавы.

7 верасня ў польскім горадзе Карпач распачаўся ХХХ Эканамічны форум. У першы дзень Святлана Ціханоўская сустрэлася таксама з віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскага інвестыцыйнага банку Тэрэсай Чарвінскай. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі магчымыя праекты рэформаў і інвестыцыі ў эканоміку новай Беларусі.

Hавiны
Ціханоўская абмеркавала інвестыцыі ў Беларусь у пераходны перыяд
2021.09.07 22:57

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў