Дзяўчына хацела наведаць Гульні СНД, але ў яе знайшлі налепку з Пагоняй і затрымалі


Звязаныя з сілавікамі тэлеграм-каналы паведамляюць, што ў Менску затрымалі дзяўчыну, якая збіралася наведаць Гульні СНД, але мела пры сабе «дэструктыўную сімволіку».

Дзяўчына хацела прайсці на стадыён «Дынама», але супрацоўнікі міліцыі, якія ахоўвалі спартовае мерапрыемства, заўважылі ў яе налепку на пропуску – герб Пагоня.

Налепка, якая сталася нагодаю для пераследу дзяўчыны.
Фота: guBAZA / Telegram

На відэа, якое запісалі сілавікі, затрыманая дзяўчына кажа, што наведвала мітынгі ў 2020 годзе, была падпісаная на забароненыя тэлеграм-каналы, звярталася ў чат-бот каналаў Антона Матолькі і NEXTA.

Сілавікі абяцаюць, што цяпер дзяўчына «атрымае крымінальную судзімасць».

Hавiны
Намеснік начальніка ГУБАЗіК патлумачыў, чаму палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца
2023.08.06 23:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў