Танцы нягледзячы на дождж. Як выглядае сапраўдны беларускі фестываль?


Нават пасля двух гадоў бесперапынных рэпрэсій Беларусь усё яшчэ жыве. Беларусы ўнутры краіны працягваюць рабіць яе культуру, і робяць гэта несумненна крута. На мінулых выходных у вёсцы Белая Царква прайшоў у два дні фестываль SPRAVA. Распавядаем, як гэта было. 

Колькасць месцаў на фестывалі была абмежаваная, паводле слоў куратараў, гэта зроблена для паляпшэння арганізацыі мерапрыемства: неабходнай ежы, месцаў для намётаў. Не ўсе паспелі купіць білеты на фестываль SPRAVA, аднак тыя, хто такі ўхапіў жаданы білет, адчулі атмасферу аднаго з апошніх фестываляў гэтага лета.

Мужчына робіць фотаздымак сцягоў на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат

У першы дзень фестывалю з ранку і да вечара ўсё ішло па плане: працаваў кніжны сад, дзе кожны жадаючы мог абраць для сябе кнігу, выступалі гурты на галоўнай сцэне і ў амфітэатры, дыджэі гралі сэты ў «Вежы». Людзі адпачывалі, раскладалі намёты, купаліся ў возеры, слухалі музыкаў.

Кніжны сад на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат
Хлопец малюе Белаю Царкву на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат
Людзі стаяць у чарзе ў фотабудку ад Hutkasmachnaa.
Фота: Белсат

Бліжэй да вечара стала відавочна, што будзе дождж. У гэты час як раз пачаўся выступ гурта «Big daddy blues». Хтосьці пайшоў хавацца ў намёты і ў мясцовую царкву, але гурт не прыпыніў свайго выступлення. Шмат людзей засталіся слухаць музыкаў і, здаецца, дождж толькі падбадзёрыў іх, бо людзі пачалі танчыць яшчэ актыўней.

Гледачы назіраюць за выступленнем гурта «Big Daddy Blues» ля нядзейнай Траецкая царквы канца 16 стагоддзя ў вёсцы Белая Царква.
Фота: Белсат
Выступленне гурта «Big Daddy Blues» на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат
Жанчыны хаваюцца ад дажджу на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат
Жанчына робіць фотаздымак каля галоўнай сцэны .
Фота: Белсат
Людзі танчаць пад дажджом на выступленні гурта «Big Daddy Blues» на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат

Дождж даволі хутка скончыўся. У гэты час да нядзейнай Траецкай царквы пад’ехаў мужчына на возе і наўпрост з яго даў невялічкі канцэрт. Падаецца, гэта быў хтосьці з мясцовых вёскі. Пасля прыйшла другая хваля дажджу. Яна была больш доўгая і больш моцная, таму людзей на вуліцы амаль не засталося. Вялікая частка людзей схавалася ў царкве, дзе, праз нейкі час, пачалі спяваць. Спявалі «Купалінку», песні Ляпісаў, Вольскага.

Мужчына выступае на возе на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат
Дзяўчына ў намётавым лагеры назірае за выступленнем мужчыны на возе.
Фота: Белсат
Жанчына хаваюцца ад дажджу пад дрэвам.
Фота: Белсат
Жанчыны хаваюцца ад дажджу.
Фота: Белсат

Наступная праграма вечара моцна залежала ад надвор’я. Шмат выступленняў пераносіліся, нехта граў у час, пакуль дажджу не было, нехта выступаў наўпрост пад дажджом. Дыджэі ў «Вежы», здаецца, наогул не спыняліся. У «Доме культуры» нават можна было паглядзець сапраўдны стужкавы фільм пра Моцарта. Але асноўная актыўнасць пранеслася ў як у асабістыя, так і ў агульныя намёты, дзе людзі збіраліся ў кампаніі і гутарылі, гралі, спявалі песні да глыбокай ночы.

Нядзейная Траецкая царква канца 16 стагоддзя ў вёсцы Белая Царква.
Фота: Белсат
Прагляд фільму пра Моцарта на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат

На другі дзень з самай раніцы ўсталявалася яснае надвор’е, таму ўсе выступленні ішлі сваёй чаргой. Можна было паслухаць выступленні хору і аркестра на галоўнай сцэне, адмысловыя дыджэйскія сэты на плоце, паглядзець перформансы на пляжы.

Намётавы лагер каля будынку нядзейнай Траецкай царквы на фестывалі SPRAVA.
Фота: Белсат
Жанчына чакае выступлення наступных артыстаў пад пякучым сонцам.
Фота: Белсат
Фота
Постапакаліптычная атмасфера: паглядзіце, як прайшоў дабрачынны фестываль салідарнасці «Супраціў»
2022.07.31 14:02

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў