Прадстаўнік Еўразвязу Жузэп Бурэль выступіў з заявай, прымеркаванай да гадавіны беларускіх выбараў


Заява прадстаўніка ЕЗ Жузэпа Бурэля пачынаецца са слоў, што 9 жніўня мінулага году надзеі народу Беларусі на абранне легітымнага лідара краіны былі жорстка разбітыя.

Жузэп Бурэль.
Фота: europarl.europa.eu

«З тых часоў народ Беларусі няспынна і мужна змагаецца за павагу правоў чалавека і фундаментальных свабод. Ён заклікае да новых, дэмакратычных выбараў. Ён мірна пратэстуе ў той час, калі рэжым Лукашэнкі ігнаруе вяршэнства права і міжнародныя абавязальніцтвы Беларусі і абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека

Прайшоў год, а гэты заклік застаецца непачутым. Рэжым Лукашэнкі рэпрэсуе ўласнае грамадства, паслядоўна паглыбляючы разрыў з беларускім народам. Прадстаўнікі апазіцыі і дэмакратычных сіл разам з тысячамі грамадзян з усіх слаёў грамадства загінулі пры нявысветленых абставінах, альбо былі затрыманы, альбо былі вымушаны пакінуць краіну і жыць у выгнанні», – сказана з заяве.

Аналітыка
Ліквідуюць – і што далей? Чаго чакаць няўрадавым арганізацыям і беларусам
2021.07.23 19:45

Жузэп Бурэль узгадаў пра добра спланаваную кампанію рэпрэсій і запалохвання грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў, якую запусціў Лукашэнка, пра сістэматычнае знішчэнне няўрадавых арганізацый і незалежных СМІ «з канчатковай мэтай заглушыць усе незалежныя галасы, якія засталіся, і задушыць грамадзянскую дзейнасць у Беларусі».

Таксама ён узгадаў пра пераслед польскай абшчыны ў Беларусі, пра прымусовую і незаконную пасадку рэйса авіякампаніі «Ryanair» у Менску і выкарыстанне мігрантаў у якасці інструментаў у палітычных мэтах, «якім кінуў далейшы выклік міжнародным нормам».

«Разам з партнёрамі-аднадумцамі ў ЕЗ адкрыта і аднагалосна заклікаюць рэжым Лукашэнкі спыніць свае рэпрэсіўныя практыкі. У адпаведнасці са сваім паэтапным падыходам ЕЗ гатовы разгледзець далейшыя меры ў святле абуральнага ігнаравання рэжымам міжнародных абавязацельстваў. Адзіны спосаб пакласці канец палітычнага крызісу – гэта інклюзіўны нацыянальны дыялог.

Адмена санкцый Еўразвязу будзе магчымай толькі пасля таго, як улады ў Беларусі стануць цалкам прытрымлівацца прынцыпаў дэмакратыі і вяршэнства права, выконваць свае абавязальніцтвы датычна правоў чалавека і спыняць усе рэпрэсіі».

Таксама ў заяве сказана, што калі Беларусь пачне пераход да дэмакратыі, ЕЗ абавязваецца дапамагчы ёй стабілізаваць сваю эканоміку, рэфармаваць свае інстытуты, каб зрабіць іх устойлівымі і больш дэмакратычнымі, стварыць новыя працоўныя месцы і павысіць узровень жыцця людзей.

Hавiны
Еўразвяз выклікаў часовага паверанага Беларусі з прычыны мігранцкага крызісу
2021.08.05 15:18

АД, belsat.eu

Стужка навінаў