«Праўда, непатрэбная Лукашэнку». Украінцы апублікавалі відэа авіяўдару, ад якога загінулі беларусы


Паводле ўкраінскага выдання, двух беларускіх дальнабойнікаў забілі расейскія самалёты, якія ўзляталі з Беларусі.

У горадзе Карастэнь Жытомірскай вобласці ў ноч з 9 на 10 сакавіка ад расейскага авіяўдару загінулі тры чалавекі, два з якіх – беларускія дальнабойнікі. Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што беларусаў «нахабна забілі ўкраінцы». Аднак украінскае выданне Times.zt сцвярджае, што авіяўдар нанеслі расейскія самалёты СУ-25СМ, якія ўзляталі з тэрыторыі Беларусі – меркавана, з Баранавічаў.

Выданне апублікавала відэа з наступствамі авіяўдуру:

Паводле ўкраінскай паліцыі, адзін з самалётаў, што наносіў удар 10 сакавіка, быў прыпісаны да 18 палка штурмавой авіяцыі ў Прыморскім краі Расеі. Самалёт збілі, а лётчык загінуў (меркавана, гэта быў палкоўнік Аляксандр Зарыпаў). Ад удару загінулі тры чалавекі, у тым ліку два беларускія дальнабойнікі: 38-гадовы Дзмітрый Шылец і 34-гадовы Іван Рогаў.

Гэтыя і іншыя дальнабойнікі не маглі пакінуць Украіну праз пачатак вайны. 31 траўня Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў КДБшнікаў, якія ўдзельнічалі «у спецаперацыі на тэрыторыі Украіны» – па «вызваленні з Украіны беларускіх дальнабойнікаў». Дзяржаўныя медыі заяўлялі, што адпіл косткі на парэштках загінулых – не сляды судова-медычнай экспертызы, а доказы здзекаў з парэштак загінулых або катаванняў дальнабойнікаў украінскімі войскамі.

ВІДЭА
Што за «спецаперацыя» КДБ Беларусі дзеля вызваленні дальнабойнікаў?
2022.06.03 13:45

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў