Памёр міліцыянт са Шклоўскага РАУС, дзе мужчына падпаліў сябе на допыце


Пахаванне 27-гадовага міліцыянта не афішавалі і не хацелі пацвярджаць. Імаверна, ён пацярпеў пры самаспаленні мужчыны на допыце – той мужчына таксама памёр.

Сляды пажару на будынку РАУС у Шклове, Беларусь. Крыніца: Zerkalo.io

У кабінеце Шклоўскага РАУС 31 траўня адбыўся пажар: загінуў мужчына, якога выклікалі на допыт у справе аб крадзяжы бензапіла і моцна пацярпеў міліцыянт. Як даведаліся журналісты Zerkalo.io, міліцыянт Дзмітрый Хадарэнка памёр і нядаўна быў пахаваны. Раней паведамлялася, што міліцыянт атрымаў апёкі 76 % цела.

Крыніцы ў шклоўскай лякарні і мясцовыя жыхары расказалі выданню, што 8 чэрвеня ў горадзе праходзіла пахаванне. У дзяжурнай службе РАУС журналістам адмовіліся пацвердзіць ці абвергнуць звесткі пра гэта, а ў Магілёўскім абласным УУС сказалі, што «ўсё ўжо адбылася».

Жыхар Магілёва, які загінуў, імаверна, учыніў самападпал – пра гэта журналістам казалі сведкі здарэння. Раней судзімага мужчыну выклікалі на допыт па справе аб крадзяжы бензапілы, у кабінеце была канфіскаваная маёмасць. Сведкі казалі, што мужчына прынёс у будынак бензін.

Hавiны
У Шклове мужчына падпаліў сябе і следчага на допыце
2022.06.01 17:24

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў