Міністра інфармацыі Пярцова перавялі на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі


Аляксандр Лукашэнка прызначыў 8 красавіка Уладзіміра Пярцова адным з намеснікаў кіраўніка сваёй Адміністрацыі. Мяркуючы з павучанняў, дадзеных Лукашэнкам Пярцову, той мусіць заняцца ідэалогіяй. Да гэтага Пярцоў быў міністрам інфармацыі.

Уладзімір Пярцоў.
Фота: dompressy.by

«Ідэалагічная праца сёння выходзіць на першы план», – заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што трэба «прывесці ў парадак» СМІ.

Можа, Пярцову нават варта стварыць нейкую ідэалагічную камісію, параіў Лукашэнка.

Прызначэнне чыноўніка на такую пасаду сапраўды не выпадковае. Пярцову 49 гадоў. Ён паспеў пабудаваць у сістэме кар’еру, вядома ж, як адданы прыхільнік Лукашэнкі.

Вясной 2021 года Пярцоў быў прызначаны на пасаду міністра інфармацыі. Да гэтага з 2010 года быў дырэктарам прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі.

На пасадзе міністра інфармацыі восенню 2023 года Пярцоў прыехаў на журфак БДУ, каб расказаць першакурснікам, што яны «салдаты інфармацыйнай вайны».

У лістападзе 2020 года Літва, Латвія і Эстонія ўнеслі Пярцова ў санкцыйныя спісы як адказнага за фальсіфікацыю выбараў і задушэнне пратэстаў у Беларусі.

Hавiны
Міністр інфармацыі паслаў першакурснікаў журфаку жаўнерамі на вайну. Пакуль інфармацыйную
2023.09.01 11:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў