Горад Орск сыходзіць пад ваду


Другі па велічыні горад у Арэнбургскай вобласці Расейскай Федэрацыі сыходзіць пад ваду. Небывалая паводка вымушае тысячы людзей пакідаць свае дамы, узровень вады дасягнуў рэкордных значэнняў за ўсе гады метэаназіранняў. 5 красавіка дамбы не справіліся з націскам стыхіі – вада з ракі Урал хлынула на горад з насельніцтвам у 200 тысячаў чалавек. У зоне затаплення апынулася больш за 6600 дамоў, на дадзены момант эвакуявана ўжо больш за 2 тысячы чалавек. Пакуль інфармацыі пра зніклых без вестак людзей не паступала.  

Мужчына цягне гумовую лодку, дзе сядзіць жанчына з катом, па затопленай вуліцы пасля прарыву дамбы. Орск, Расея. 7 красавіка 2024 года.
Фота: Anatoly Zhdanov / Kommersant Publishing House / AP / East News

Пік узроўню вады прагназуецца на 10 красавіка. У бліжэйшыя содні можа быць падтоплена яшчэ больш за 2 тысячы дамоў. З-за паводкі спынілася праца Орскага нафтаперапрацоўчага завода, што ва ўмовах, калі больш за 10 % магутнасцяў расейскіх НПЗ былі выведзеныя з ладу з-за атак украінскіх беспілотнікаў, вельмі крытычна.

У той жа час да будынка адміністрацыі ў Орску прыходзяць натоўпы незадаволеных людзей, якія скардзяцца на невялікія сумы грашовых выплатаў для пацярпелых, бо яны не змогуць пакрыць усіх выдаткаў на рамонт пасля патопу.

«Белсат» зрабіў падборку фотаздымкаў, як водная стыхія наступае на горад.

Затопленыя могілкі пасля прарыву дамбы ў Орску, Расея. 7 красавіка 2024 года.
Фота: Anatoly Zhdanov / Kommersant Publishing House / AP / East News
Ратавальнікі эвакуююць жыхароў з затопленай часткі гораду Орск Арэнбургскай вобласці, Расея. 8 красавіка 2024 года.
Фота: Anatoly Zhdanov / Kommersant Publishing House / AP / East News
Мясцовыя жыхары на гумовых лодках эвакуююць людзей з затопленай часткі гораду Орск Арэнбургскай вобласці, Расея. 8 красавіка 2024 года.
Фота: Anatoly Zhdanov / Kommersant Publishing House / AP / East News
Супрацоўнікі МНС спускаюцца з грузавіка падчас эвакуацыі на затопленай вуліцы пасля прарыву часткі дамбы ў Орску, Расея. 8 красавіка 2024 года.
Фота: AP Photo / East News
Вада затапіла шашу паміж верхняй і ніжняй часткамі гораду пасля прарыву часткі дамбы ў Орску, Расея. 8 красавіка 2024 года.
Фота: AP Photo / East News
Ратавальнікі нясуць пажылую жанчыну па затопленай вуліцы ў Орску, Расея. 8 красавіка 2024 года.
Фота: AP Photo / East News
Супрацоўнікі МНС і паліцыя едуць на лодцы падчас эвакуацыі на затопленай вуліцы ў Орску, Расея. 8 красавіка 2024 года.
Фота: AP Photo / East News

belsat.eu

Стужка навінаў