У жыхара Слоніму за «няправільныя» колеры сканфіскавалі аўтамабіль


У Слоніме мужчыну арыштавалі на 7 содняў і сканфіскавалі ягоны аўтамабіль з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам.

Як паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкаму, 31-гадовы мужчына аформіў сваю машыну ў «апазіцыйных тонах» – на капоце размясціў налепку з гербам Пагоняю, а на дах наклеіў дзве белыя налепкі.

Мужчыну затрымалі на трасе М11. За «няправільныя колеры» склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Рашэннем суда кіроўцу арыштавалі на 7 содняў, а аўтамабіль «Ford Fiesta» сканфіскавалі як прыладу здзяйснення правапарушэння.

Артыкул пра гэта на сайце гарадзенскай міліцыі называецца «З перакананнямі, але без аўтамабіля».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў