Уладзімір Зяленскі: Пуцін кіруе сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу «Rai 1» заявіў, што лічыць Беларусь «дыпламатычна акупаванай краінай».

Уладзімір Зяленскі, Владимир Зеленский
Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў другую гадавіну пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання. Кіеў, Украіна. 25 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

Зяленскі мяркуе, што Уладзімір Пуцін не зацікаўлены «проста ў нейкай тэрыторыі», яго план – знішчыць Украіну цалкам.

«Пуцін не зацікаўлены проста нейкай тэрыторыяй: горадам або сялом, Крымам або Данбасам. Ён зацікаўлены ў разбурэнні Украіны поўнасцю, далучэнні ўсіх зямель незалежнай Украіны да Расеі.

Ён такія рэчы робіць або сілай зброі, або палітычна. Тое, што ён зрабіў у Беларусі – гэта без ахвяраў і без крыві. Пакуль што. Ён цалкам кіруе і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі. Доказам гэтага зʼяўляецца напад ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ў першую ноч поўнамаштабнага ўварвання», – заявіў прэзідэнт Украіны.

«Гэта дыпламатычная акупацыя незалежнай краіны і страта суверэнітэту Беларусі. Ва Украіне дыпламатычна або палітычна ён не змог гэта зрабіць», – зазначыў палітык.

Аналітыка
Як і чаму афіцыйны Кіеў карэктуе сваю палітыку ў дачыненні Беларусі
2023.06.02 07:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў