Святлана Ціханоўская папрасіла прэм’ер-міністра Харватыі спрасціць легалізацыю для беларусаў


У межах Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнкавічам і міністрам унутраных справаў Даварам Бажынавічам.

Святлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Плэнкавічам.
Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Беларуская лідарка падзякавала міністрам за падтрыманне, выказанае Харватыяй апошняму дакументу Еўрапейскай рады наконт Беларусі. Гэты дакумент заклікае да актыўнай выдачы візаў беларусам і ўладкавання праблемаў з легалізацыяй.

Ціханоўская папрасіла прэм’ера і міністра спрасціць легалізацыю для беларусаў у Харватыі, у тым ліку выдаваць пашпарты замежніка, прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў дзейнымі, а таксама зняць патрабаванне апастылю.

Гісторыі
Беларусы на Балканах: Просім прызнаваць нашыя пратэрмінаваныя пашпарты да змянення сітуацыі на радзіме
2023.12.01 08:05

Бакі абмеркавалі сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская распавяла пра вязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада, і пра намаганні дабіцца іх неадкладнага вызвалення праз міжнародныя арганізацыі. Акрамя таго, лідарка прапанавала Харватыі падтрымаць праграму рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных і паспрыяць арганізацыі імпрэзаў і падзеяў з удзелам беларускай дыяспары.

Цягам першага тыдня сакавіка абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская наведала некалькі еўрапейскіх краінаў, дзе сустрэлася з мясцовымі міністрамі і палітыкамі. Сярод галоўных пытанняў, што прасоўвае Святлана Ціханоўская, – легалізацыя беларусаў у Еўропе, выдача шэнгенскіх візаў для беларусаў унутры Беларусі, рэабілітацыя дзяцей рэпрэсаваных, а таксама прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці за вываз украінскіх дзяцей і рэпрэсіі супраць беларусаў.

Hавiны
Легалізацыя ў ЕЗ і шэнгенскія візы для беларусаў: пра што Святлана Ціханоўская размаўляе з еўрапейскімі палітыкамі
2024.03.07 20:23

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў