Акцыі 8 сакавіка. Кветкі замест кратаў


Падтрымаць беларусак у Міжнародны дзень жаночай салідарнасці выйшлі людзі не толькі ў краіне, але і за яе межамі.

Менскія партызаны віншуюць сваіх неймаверных жанчын з 8 Сакавіка.

Дваровыя акцыі. Фота чытачоў belsat.eu

У святочны дзень 8 Сакавіка ў электравіку Менск – Маладзечна дзяўчаты ў бела-чырвонай вопратцы чыталі кнігі беларускіх аўтараў. Такім чынам яны выказалі падтрыманне і салідарнасць з жанчынамі, якіх нядаўна затрымалі за чытанне беларускай літаратуры і пакаралі арыштам ці вялікімі штрафамі. У адной з жанчын, якая за чытанне трапіла ў турму, сёння Дзень народзінаў.

Прамяні падтрымання з-за мяжы

«Горад-пабрацiм Кувардэн падтрымлівае адважных жанчын у Берасці, якiя адстойваюць свае дэмакратычныя правы. З часу выбараў, што адбылicя ў жніўні мінулага года, у Беларусі праходзяць мірныя акцыі пратэсту. На гэта рэжым адказвае гвалтам. Як горад-пабрацім, Кувардэн жадае жыхарам Берасця жыцця ў міры і свабодзе. У гэтым відэа сваю падтрымку смелым берасцейскім жанчынам выказваюць жанчыны з Кувардэна. Сэрцам мы з вамі!»

 

Беларусы Львова на ўчорашняй акцыі павіншавалі жанчын-палітзняволеных з 8 Сакавіка і нагадалі, што яны – гонар Беларусі.

Беларусы Львова.
Фота: чытачы belsat
Беларусы Львова.
Фота: чытачы belsat
Беларусы Львова.
Фота: чытачы belsat

 

 

Марафон. Выява: liht_r

«МАРАФОН»

Гэта трыб’ют – беларускам, смелым і вытрывалым. Вы нашыя героі! Фініш хутка.

Аўтар liht_r

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў