Кітай увёў санкцыі супраць кампаніяў з ЗША і заявіў пра затрыманне брытанскага шпіёна


Пяць амерыканскіх абарончых кампаніяў трапілі пад санкцыі Кітаю за продаж зброі Тайваню, паведамляе «Bloomberg». Пры гэтым у самым Кітаі затрымалі чалавека, абвінавачанага ў шпіянажы на карысць Вялікай Брытаніі, піша «South China Morning Post».

Старшыня КНР Сі Цзінь Пін. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: russian.news.cn

Кітайскія санкцыі ўведзеныя ў дачыненні амерыканскіх кампаніяў «BAE Systems Land and Armament», «Aliant Techsystems Operation», «AeroVironment», «ViaSat» і «Data Link Solutions». Улады КНР замарозілі ўсе віды маёмасці гэтых фірмаў на сваёй тэрыторыі, а таксама забаранілі стасункі з імі для кітайскіх кампаніяў і прыватных асобаў.

У кітайскім МЗС патлумачылі ўвядзенне санкцыяў тым, што ЗША ўводзяць «незаконныя аднабаковыя санкцыі» супраць кампаніяў і асобаў з Кітаю, а таксама «пагражаюць міру і стабільнасці ў Тайванскай пратоцы». Пекін заклікаў Вашынгтон выконваць палітыку «аднаго Кітаю» і паабяцаў адказаць «рашучым і сілавым супрацьдзеяннем» у выпадку далейшага ўзбраення Тайваню і новых санкцыяў супраць кітайскіх фірмаў.

Тым часам Міністэрства дзяржаўнай бяспекі КНР заявіла пра затрыманне замежнага кансультанта, які, як заяўляецца, збіраў сакрэтныя звесткі для брытанскай выведкі MI6. Паводле ведамства, ён дзеяў у інтарэсах MI6 з 2015 года, а брытанская выведка трэнавала яго і забяспечвала адмысловым абсталяваннем. Акрамя паездак у Кітай для збору сакрэтных звестак, кансультант дапамагаў MI6 вербаваць іншых шпіёнаў.

«South China Morning Post» удакладняе, што Міністэрства дзяржбяспекі КНР упершыню выступае з такімі абвінавачваннямі на адрас MI6. Раней аналагічныя заявы гучалі на адрас Цэнтральнага выведнага кіраўніцтва ЗША (CIA).

Агляд
Дзе бабахне ў 2024 годзе? Глядзім, у якіх краінах магчымыя новыя войны
2024.01.03 08:00

На 2024 год да звыклых папярэджанняў пра магчымы напад Кітаю на Тайвань усё часцей дадаюцца папярэджанні пра кітайскія прэтэнзіі на амаль усё Паўднёва-Кітайскае мора (бо некалі Кітай проста намаляваў на мапе дзевяць рысак і заявіў: «Маё»). Кітай ужо вінаваціць Філіпіны ў правакацыях, мае прэтэнзіі таксама да Малайзіі ды В’етнаму.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў