Як выглядае мост, які абрынуўся на Нямізе. Фота

У Менску ўначы 8 студзеня абрынулася пешаходная частка мосту праз вуліцу Няміга. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Беларусі.

Пацярпелых няма. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытачы «Белсату» падзяліліся з намі фотаздымкамі з месца здарэння.

Мост на Нямізе ў Менску, 8 студзеня 2022 г. Фота ад чытачоў «Белсату»

Паводле генеральнага дырэктару «Гаррамаўтадар Менгарвыканкаму» Дзяніса Глінскага, папярэдняя прычына абвальвання часткі – старэнне жалезабетонных канструкцый, запраектаваных у 1962 годзе.

«Плануецца каля тыдня адвесці на дэмантаж пуцеправода і паралельнае з гэтым праектаванне будаўніцтва», – заявіў Глінскі.

Ён таксама адзначыў, што правяраецца экспертнае заключэнне, складзенае адносна мосту ў 2021 годзе.

Мост праз Нямігу, які абваліўся ў Менску, плануюць разабраць за тыдзень.

Hавiны
«Узяўся за елбасы – мост уцёк». Беларусы каментуюць абвал мосту над Нямігай у Менску
2022.01.08 13:38

AA belsat.eu

Стужка навінаў