У Беларусі з 2020 года за «нацысцкую сімволіку» судзілі больш за 650 чалавек


Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала заявіў, што пры разглядзе судамі справаў, звязаных з падзеямі 2020 года, нібыта «ўстаноўлены шматлікія выпадкі праяўлення экстрэмізму, масавых беспарадкаў і пратэставай актыўнасці менавіта пад нацысцкай сімволікай і ідэалогіяй».

«Толькі за перыяд з 2020 года за прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі судамі нашай краіны прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці 650 чалавек, да крымінальнай адказнасці – шэсць чалавек. Тры асобы асуджаныя за рэабілітацыю нацызму», – цытуе Сукалу БелТА.

Вядома, што ўлады вельмі шырока трактуюць паняцці «распаўсюд нацысцкай сімволікі» і «рэабілітацыя нацызму», часам выкарыстоўваючы іх як яшчэ адзін інструмент масавых рэпрэсіяў.

Напрыклад, у 2021 годзе віцебскага краязнаўца Віктара Барысенкава пакаралі 7 соднямі адміністратыўнага арышту за публікацыю архіўнага фотаздымка часу Другой сусветнай вайны.

У 2023 годзе ў Пінскім раёне быў затрыманы мясцовы жыхар, які публікаваў чорна-белыя гістарычныя фатаграфіі, на якіх прысутнічала свастыка, а таксама паставіў на аватар у Telegram эмблему батальёна «Азоў», які ўваходзіць у склад ЗСУ.

Нібыта за «рэабілітацыю нацызму» былі асуджаны палітвязні Мікіта Бруй (стрыечны праўнук Якуба Коласа) і Аляксандр Румко.

Інтэрв’ю
Паразмаўлялі з краязнаўцам, якога арыштавалі на 7 содняў за публікацыю гістарычнага фота
2021.08.17 13:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў