Еўрапейскі суд правоў чалавека забараняе Польшчы высылаць мігрантаў, якія трапілі ў краіну з Беларусі


На сайце Еўрапейскага суда правоў чалавека апублікаванае рашэнне, згодна з якім Польшча не можа высылаць назад у Беларусь мігрантаў, якія ўжо трапілі на тэрыторыю Польшчы.

У рашэнні ЕСПЧ таксама гаворыцца, што ў перыяд з 20 жніўня да 3 снежня бягучага года былі разгледжаныя 47 хадайніцтваў ад 198 заяўнікаў з просьбай гарантаваць бяспечнае перабыванне на тэрыторыі Еўразвязу. 13 запытаў былі атрыманыя ў перыяд з 20 жніўня да 31 кастрычніка 2021 года, 34 – у лістападзе і снежні.

Hавiны
Кіеў рыхтуецца да міграцыйнага крызісу, які Менск раней арганізоўваў на мяжы з Літвой і Польшчай
2021.12.06 17:02

44 заявы былі пададзеныя супраць Польшчы, 2 – Латвіі, 1 – Літвы.

«У выпадку большасці заяваў, дзе заяўнікі сцвярджалі, што перабываюць у Польшчы і прасілі не высылаць іх назад у Беларусь, суд ужыў правіла 39 і пастанавіў, што заяўнікі не павінныя быць высланыя з Польшчы, калі яны перабываюць на яе тэрыторыі», – гаворыцца ў пастанове суда.

У справе хадайніцтва, якое датычыла 32 грамадзянаў Афганістану, якія перабывалі на беларуска-польскай мяжы, суд звярнуўся ўдаВаршавы з просьбай дазволіць мігрантам доступ да адвакатаў.

Hавiны
Мігранты расказалі немцам, як іх ловяць у Беларусі і як ставяць ультыматум
2021.12.05 12:42

У іншых выпадках суд настаяў на забеспячэнні мігрантаў ежай, вадой, вопраткай, медычнай дапамогай, часовым прытулкам у выпадку магчымасці.

Тым часам 6 снежня польскія памежнікі зафіксавалі 116 спробаў нелегальнага пераходу беларуска-польскай мяжы. Служачбоўцы Памежнай аховы Польшчы выдалі 25 пастановаў аб неабходнасці пакінуць тэрыторыю краіны.

Таксама Памежная ахова Польшчы паведамляе, што ў вакліцах Чарэмхі група з 30 чалавек два разы спрабавала прарвацца праз мяжу пры падтрыманні беларускіх спецслужбаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў