Пасля даносу ў БДУІР забараняюць падручнік і звальняюць яго рэдактарку


У БДУІР напісалі данос на падручнік англійскай мовы за бел-чырвона-белы сцяг, згадванне ЛГБТ і выкарыстанне сцягоў Вялікай Брытаніі і ЗША. Цяпер падручнік забаранілі і прыбіраюць з навучальнага працэсу, а рэдактарку змясцілі з пасады загадчыцы ўніверсітэцкай кафедры і, магчыма, звольняць.

Старонкі з падручніка англійскай мовы, на які напісалі данос у Міністэрства адукацыі. Крыніца: KYKY / Telegram

5 кастрычніка стала вядома, што на падручнік англійскай мовы для студэнтаў першага курсу ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі нехта напісаў данос у Міністэрства адукацыі. У кнізе пабачылі бела-чырвона-белую сімволіку і прапаганду ЛГБТ і заходніх каштоўнасцяў, бо там надрукаваныя сцягі Злучаных Штатаў і Вялікай Брытаніі.

Як стала вядома выданню KYKY, адзін з выкладчыкаў распавёў студэнтам, што пасля правядзення праверкі Міністэрства адукацыі вырашыла забараніць выкарыстанне падручніка і забраць увесь наклад з бібліятэкі. Выкладчыкам прапаноўваюць самастойна шукаць матэрыялы для практычных заняткаў.

Больш за тое, рэдактарку падручніка Вольгу Дзмітрыеву, якая была загадчыцай кафедры Міжкультурнай прафесійнай камунікацыі ва ўніверсітэце, цяпер маюць намер звольніць. На сайце БДУІР ужо пазначана, што абавязкі загадчыцы кафедры выконвае іншая працаўніца ўніверсітэту.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў